Мне ніхто не напіша, бо і я ня пішу,
Безгалосаю мова мне стала.
Можа выстылі годы чаканнем душу
І яна бяз надзей замаўчала?
Можа сэрца агонь шызы попел пакрыў,
Што святлу праз яго ня прабіцца?
І ўжо вочы ня бачаць ні лесу, ні ніў,
Ні сярэбранай стужкі крыніцы.
Прагну сэрцам, душой хоць слывечка пачуць
Весткі добрай з далёкага краю
Як аблокі гады за гадамі плывуць
Я ж чакаю, чакаю, чакаю.
Такі цудоўны верш, такі
Такі цудоўны верш, такі прыгожы верш, я стаўлю найвышэйшую адзнаку.