Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Бітва на полі сэрца

Сярэдняя: 3.8 (6 галасоў)

Не ведаю хто быў у гэтым вінаваты...
І хоць на гэтым полі мы з табою не салдаты,
А кожны дзень нібыта ў новы бой -
Як кулі словы зноўку мільгацяць над галавой...
І кожны новы ўздых прымаеш як апошні...
Не думаеш аб тым, што словам забіць можна.
Страляеш словам як мага мацней -
Забіць нібыта хочаш ты таго, хто ўсіх радней...
А потым сядзеш, думаеш аб спрэчцы,
І так прадзьме, нібыта апынуўся у зледзянелай рэчцы:
"Ды дзе ж ты розум быў, калі я там вар'яціў?
Няўжо на нейкі момант я сумленне страціў?"
І лепей так было б, каб без цяжэзных думак,
Ты варашыў сябе, ды кожны момант бы аб гэтым думаў...
Але не так ўсё, усё куды прасцей -
Не злое слова, добрае ты вымаўляй часцей...

І паляцяць не кулі - кропелькі вады,
Агонь на полі згасяць, развеюць у небе дым...
Праз час загоіць поле ад выбухаў сляды,
І што ты там пасеяў, то вынясеш з бяды...



калі вам спадабаліся вершы

калі вам спадабаліся вершы гэтага аўтара,
то далучайцесь vk.com/screamingheart