Блакітным колерам вачэй
Расфарбаваў ты раптам восень.
У блакітны – свет мой. Ён ярчэй,
Чым неба веснавая просінь.
У блакітным –  дрэвы, лес, ралля,
світанак, поўдзень,   гэткі ж вечар.
Лістота, далягляд, зямля –
у  блакіце першае сустрэчы.
Блакітны горад, шлях, дамы.
Усмешкі – шчырыя ў блакіце.
Блакітнымі мне  сняцца  сны,
І сонца –  гэткае ж  ў  зеніце.
Такім жа  стаў мне нават змрок.
Раней  –  бясконцы на планеце.
Блакітны  стаў мне незнарок
Найлепшым  колерам  у свеце.