Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Боль

Сярэдняя: 4.8 (4 галасоў)
Не шукаў я цябе для пацех...
Але сталася мара марнаю.
Мне на голаў, як попел, снег
неба сыпала хмарнае.

Дзе ты, мара мая?
                           Віруй!
У завеі кружыся дзікай!
Нібы чырвань ружы, згару
на марозе вялікім.

Пачарнеюць пялёсткі ўраз,
адгукнуцца ў душы маёй болем.
Як шкада, што сустрэчы для нас
лёс не сплануе болей.

Ружу, вецер, маю вярні!
Адагрэю ля сэрца мару я.
...Попел шэры, як снег, з вышыні
неба сыпала хмарнае.


Як шкада, што сустрчэы для

Як шкада, што сустрчэы для нас

Як шкада, што сустрэчы для нас

Які цудоўны верш. Але памылку

Які цудоўны верш.
Але памылку трэба выправіць:
"Як шкада, што сустрчэы для нас"
"Як шкада, што сустрэчы для нас"