Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Братчык

Яшчэ не ацэнена
(паводле рамана Ул. Караткевіча "Хрыстос прызямліўся ў Гародні") Ад дзікіх татар да маскоўскай навалы Драпежны арол падаваўся анёлкам. Ўсе зьведала жахі, але збудавала Ля самай дарогі гняздо перапёлка. .................................................... Каложы званы заліваліся гулка, У небе зазьзяў метэор, як паходня, Народ галасіў па счарнелых завулках: "Хрыстос прызямліўся ў месцы Гародня!" Узрадваўся моцна сьвяточнай аб'яве, Якую штодзённа па плошчах прарочаць. Ажыла старонка Евангельля ў яве: Дванаццаць актораў-"апосталаў" крочаць. Бадзягі, вары, круцялі, паразіты! "Хрыстос" зь імі разам - сумніўнага хросту. Але вылучаўся: з крыжом рэквізітным, Разумныя вочы і зграбная постаць. Віно і манеты рукою уладнай З казны гарадской п'яны войт вытрасаў вам. Ты ж першы з трынаццаці ведаў дакладна: Ня шыюць каўнер і кішэні на саван. Абдоймы за плечы, заходзячы з тылу, Салодкія словы наўзбоч ад дарогі. Ты раптам спыталася: "Дзе твае крылы?" А лепей бы высьветліць, дзе твае рогі... ....................................................... Той пляц, дзе цябе, як малое, насілі, Крывёю затоплены ў жальбе гаротнай. Дарма паміралі. Дарма галасілі: "Хрыстос прызямліўся ў месцы Гародня!" Nike Jordan Melo Shoes