Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Брату Анатолю.

Яшчэ не ацэнена

Брату Анатолю.

Белбога стрэнь ці Чарнабога -
Іх праўды, ілжы - не чапай,
Нясі прывід жыцьця былога,
Ідзі праз сьцюжы да цяпла.

Жыві і памятай: ёсьць доля,
Нам непаўторная знаў’я,
У ёй што здарылась з табою -
Усё гэта доля ёсьць твая.

Званы прымай і віраваньні,
Праз асалоды - горыч страт,
Жыцьцё якім быць намагае -
Такім і будзь у ім, мой брат.
-09.02.16.