Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Будзь беларусам

Сярэдняя: 4.6 (5 галасоў)

Будзь беларусам
Не пад прымусам
Будзь беларусам
Па сэрца жаданнi
Хай цябе ўлады
Стpашаць землятрусам
Ўсё пераможаш
Сваiм ты каханнем

Ўсё пераможаш ты
Сэрца любоў’ю
Словам бацькоўскiм
Дзедавай звычкай
Родным парогам
Родным прыслоў’ем
Чыстай з дзяцiнства
Сумлення крынiчкай

Будзь беларусам, а не расейцам
Гаспадаром на зямлi сваёй долi
Жнi усё тое, што дзед твой пасеяў
А ён бяз сэнсу не сеяў нiколi

Стань беларусам, будзь беларусам
Моцным, упэўненым i працавiтым
Ў сэрцы трымай ты Хрыста Iiсуса
Ён быў за праўду натоўпам забiты

Будзь беларусам, шануй сваю мову
Ёй размаўляй ў неспрыяльных варунках
Ведаю я, што перамога
Абавязкова
На нашым рахунку