Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

А будзе час, калі і без нагоды...

Сярэдняя: 4 (46 галасоў)
А будзе час, калі і без нагоды, А проста так, ад шчодрасці быцця, Успомняцца ранейшыя нягоды Раней нязнанай мерай пачуцця. I тое ўсё, што некалі балела I што гняло варожай варажбой, Падасца смуткам — скрухай пераспелай, А ўвогуле — харошаю журбой Па тым усім, што гэтым Шляхам Млечным Сплыве ракой — шумліваю слязой — He ў залаты век, не ў сярэднявечча, He ў мезазой або палеазой, — Туды, дзе, па правераных прыкметах, Для ўсіх з другога свету прыбышоў Цвітуць сады і неба ў дыяментах, А ля вады — эфірны скавышок.Prime Hype DF 2016 EP


5

5