Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Бярэзінскі біясферны запаведнік

Сярэдняя: 4 (1 голас)
Дзе бярозы гамоняць пад вецер, дзе ўначы гудзіць цемны ельнік. Там прыгожы куточак на свеце, чыстых слоў і душ запаведнік. Дзе бор векавы да нябесаў, дзе подых чыстых балотаў. Зямля партызанскіх веснаў прыгожы, зялены востраў. Дзе птушкі, звяры спрадвеку жывуць і пяюць свабодна. Дзе добра жыць чалавеку, з прыродай яднацца так модна! Бруіцца там хуткай ніткай ад веку старога, здаўна. Надзеяй моцнай і зыбкай рака – Бярэзіна. Дзе русалкі распусцілі косы, у вадзе іх прыгожы лік. Дзе на беразе дуб стаіць босы там схаваў свае воды - Палік. Дзе лес сцяной абхапіў рукамі так моцна, аберуч. Пяшчотна, ласкава прыкрыў ціхі, саромны Сергуч. Так ціха бывае ў тым месцы, і мары там хутка мроюцца. Спакойна і добра на сэрцы, у тым месцы, дзе возера Ольшыца. Перад лесам рассцялілася сонна, разляглася прыгожа і чынна. Вясной з зяленым улоннем, і жоўтая ўвосень Макрына. Дзе вядзьмак сплеў лес непраходны, дзе па твары хлешчыць лаза. Як у казцы воўк там галодны, там спрадвеку стаіць Вузіня. Ля балота пад раніцу парыць, і чутна далекі птушыны крык. Толькі тут можна чыста марыць, чалавек есць прыроды лік. Тут бруяцца рэкі, і блішчаць азеры бор сасновы крэпка падпірае хмары. Тут зяленых водаў на балотах мора, і жывуць нарэшце казачныя мары. Дзе бярозы гамоняць пад вецер, дзе ўначы гудзіць цемны ельнік. Там прыгожы куточак на свеце, чыстых слоў і душ запаведнік. Air Huarache Run Ultra BR