Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Бяссонніца

Сярэдняя: 3.5 (12 галасоў)
Пад кашулю прапоўз халадок, У нябёсах аблокаў конніца, У вачах ад свячы аганёк, А з ім я і мая бяссонніца. Закруціўся ў кокан коўдры, Ноч размову са мной павяла. Праглядаю жыцця паўторы І ратую кавалак цяпла. Месяц зноў захацеў падмануць – Ён падслухаў мае таямніцы, То спрабуе пад коўдру слізнуць, То гадае, чаму мне не спіцца. Ў вышыні перамігваюцца зоркі – Не сумуй, маўляў, мы жа з табою. А вароны разносяць плёткі, Пра іх ціхія мары і мроі. Ноч крычыць – размаўляй са мной, дружа, Я хачу табе цалкам запомніцца! Варыянтаў ты маеш ня дужа, Я насамрэч і ёсць бяссонніца. Nike News