Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Былi часы, жылося нам нядрэнна

Сярэдняя: 5 (1 голас)
Былi часы. Жылося нам нядрэнна Хадзiлi мы у кааператыў З густымi бровамi iзноў таварыш Брэжнеў Прамову нам з трыбуны гаварыў Яго iзноў на з’ездзе абiралi I то сказаць – нядрэнны кiраўнiк Мы нездарма гадзiннiк правяралi Калi ляцеў за вёскаю цягнiк Было, браток, i нешта у кiшэнях На кнiжкi клалi прэмii сваi Курам кiдалi зернe поўнай жменей I на душы спявалi салаў’i Здавалась нам, што будзе гэта вечна Надзейна так i добра ўсё было Але раптоўна бiзуном у плечы Усю краiну моцна апякло I- пачалось. Пайшла перабудова I зараз мы у хатах без дахоў I дзе-нiдзе сама сабой размова Кранецца гэтых брэжнеўскiх часоў Air Jordan V High Supreme