Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Апошнія водгукі

Вашыя сябры тут!

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Бывай...

Сярэдняя: 4.1 (373 галасоў)

Бывай, абуджаная сэрцам, дарагая.
Чаму так горка, не магу я зразумець.
Шкада заранкі мне, што ў небе дагарае
На ўсходзе дня майго, якому ружавець.

Ці помніш першае нясмелае прызнанне?..
Над намі жаўранкам звінеў і плакаў май.
Назаўтра золкае, туманнае світанне,
Суровы позірк твой і мой нямы адчай.

Пайшла ты, любая, пад гоман жоўтых сосен,
Пайшла, маўклівая, пад хваль жытнёвых шум,
Туды, дзе гойдала зялёнае калоссе
На сцежках ростані мой адзінокі сум.

Пайшла за ціхія, далёкія прасторы
Світальнай зоркай ты, што гасне ў сіняве.
Душы пакрыўджанай гарачыя дакоры
Слязой халоднаю застылі на траве.

Пайшла, пакінуўшы мне золкі і туманы,
Палынны жаль смугой ахутаных дарог,
Каб я хвілінны боль і горыч гэтай раны
Гадамі ў сэрцы заглушыць сваім не мог.

Пайшла, ніколі ўжо не вернешся, Алеся.
Бывай, смуглявая, каханая, бывай.
Стаю на ростанях былых, а з паднябесся
Самотным жаўранкам звініць і плача май.

Бывай, абуджаная ў сэрцы, дарагая.
Твой светлы вобраз панясу я па жыцці.
На ўсходзе дня майго заранка дагарае,
Каб позна вечарам на захадзе ўзысці.



классный стих если учесть что

классный стих если учесть что этот стих писал человек который очень сильно любил, да тут ещё талант , так ваще смесь та что нада!

Фигня

Фигня

не очень

не очень

прыгожы и вельми светлы твор

прыгожы и вельми светлы твор

Дзякуй за сціпласць у

Дзякуй за сціпласць у выразе.)
Але, калі мне не вельмі, дык нават на клавішы лянота націскаць.)))

Вельмi прыемны верш. Запау

Вельмi прыемны верш. Запау адразу у душу......

Вельмi прыемны верш. Запау

Вельмi прыемны верш. Запау адразу у душу......

Вельмi прыемны верш. Запау

Вельмi прыемны верш. Запау адразу у душу......

Спосибо огромное очень

Спосибо огромное очень выручили!!!!!))))))))))))

Гэты верш з'яуляецца адным з

Гэты верш з'яуляецца адным з найлепшых вершау Аркадзя Куляшова! I падчас не верыш, что аутар нап¡сау гэты верш у 12 гадоу! Гэта на самой справе талент!!

прабачце, але у 14!

прабачце, але у 14!

Вельмi прыгожы верш.. Можа,

Вельмi прыгожы верш.. Можа, адзiн з лепшых у беларускай мове

Дзякуй Вам за падказку

Дзякуй Вам за падказку аўтара слоў самай любімай песні "Песняроў")
Вось так бывае - любімыя песні вядомых і адначасова невядомых паэтаў.(

прыгожы верш!!!!

прыгожы верш!!!!

Очень красивое стихотворение

Очень красивое стихотворение и учится не сложно=))))

Очень красивое

Очень красивое стихотворение...

Мне вельмі прыемна перачытваць такія вершы як гэты, бо...

Мне вельмі прыемна перачытваць такія вершы як гэты, бо нажаль даўно ужо я не паэта.
І кожны піша сваёю душою, кожны укладвае самога сябе ў тое, што шкрабае нешта рукою і ў тое, што сэрца яму напяе!!!!!!)))

З(Л Уладзімір Яраховіч

http://vkontakte.ru/id76827957

девчёнки напишите полны

девчёнки напишите полны водгук на беларуском плииииииииииииииз