Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Бывай, мой Косава, бывай…

Сярэдняя: 3.5 (10 галасоў)
З рАння дожджык – несканчАемы… Неба шэрае і мутнае… Быццам жнівень адчувАе развітанне хуткае… Ад’язджаць пара з мясцін, дзе ня госцем я… Дзе душУ сваю ўзрасціў… Ад’язджаць пара, хутка з Косава… Вечар, яблыня, і стол, ля калодзежа… Дзесьці ў небе, там, Хрыстос, з Багародзіцай… Што за справы у багоў, я – без дОпыту… Мне хапае сваягО клОпату… Я сяжу пад ліхтарОм… Лісце – шОргае… І няма штось камароў… Можа сорамна… Што давОлі доўгі Час, кожным вечарам, не было ад іх мне спАсу, аж скалЕчылі… Кавы кубак… Цыгарэтка… Пасядзелкі познія… Ёсць на Свеце месца гэткае – горад Косава… Ёсць хацінка тут свая… Двор з калодзежам… Тут мне кожны – як сваяк… Ці, як сЯбра, кожны мне… Вось і дожджык перастаў… Разышліся хмАры… Зорнай ночы чысціня ў развітанне дАрыцца… Я вярнусь сюды ізноў… Ты мяне не забывай… З дому мне пара дамОў… Бывай, мой Косава, бывай… 23 жніўня 2013г. Косава. nike