Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Carpe diem

Сярэдняя: 3 (9 галасоў)

Усё мінае ў свеце — спакваля
ці вокамгненна — зменлівай стыхыяй.
Таму, о сябра, лепей "на пасля"
не адкладай нічога. Carpe diem.

Жыві сягоння — сёняшнім "цяпер"—
цяпер і тут— на суджанай Радзіме.
І карыстайся ўзятай напавер
з латыні фразай — радай "Сarpe diem".

Цані імгненне. Радуйся ўсяму.
Бывай ад кожнай дробязі шчаслівым.
І усміхайся шчасцейку свайму.
І дзякуй Бога. Шчыра. Carpe diem.

Усіх знявераў верай асвятляй,
усіх знямоглых, стомленых — надзеяй
Твары дабро. Любоўю наталяй.
І бласляўляй. І помні: "Сarpe diem".

Калі ж у нейкі дзень грымне "Амін!"
і шлях звядзе ў апошнюю хаціну,
хай над зямлёй пакінуць напамін
для ўсіх жывых — два словы: "Сarpe diem"

———————————————————
Carpe diem — латинское выражение, означающее
«живи настоящим» (дословно «лови день»), часто
переводится как «лови момент».

21.08.2014