Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Чаго крычу падчас адчайна...

Сярэдняя: 4.8 (5 галасоў)
                                 Трэба дома бываць часцей

                                                    Р. БАРАДУЛІН

Чаго крычу падчас адчайна,
уратаваны дабрынёй?
Жыццё — у вэлюме вянчальным,
тугім спляценні каранёў.
 
У тым, чым дыхаеш: у веры,
у веснім пробліску травы...
Мне маці адшчапіла дверы:
— Сыночак, родны, ты жывы!