Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Анатоль Шушко

Нарадзіўся 19 ліпеня 1954 года ў вёсцы Сташаны Пінскага раёна Віцебскай вобласці. Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1976). Аўтар кніг паэзіі «Выток і прычасце» (1994), вершаў у калектыўным зборніку «Маладыя галасы» (1984), альманаху «Дзень паэзіі» (1991, 2005).Nike Hypervenom Phantom III


Сярэдняя: 3.7 (9 галасоў)
Гэтулькі ўва мне святла,
             Любая,
Што забыў, як ты была
             Згубаю.
Гэтулькі ўва мне вясны —
             Крэўнасці, —
Што забыў пра гора-сны
             Рэўнасці.
Гэтулькі ўва мне цяпла
             Роднага,
Што забыў, як ты знайшла
             Роўнага.
Рознае ў нас было,
             Ветлая,
Каб аднойчы, ды знайшло, —
             Светлае.
Air Max 95 Flyknit


Сярэдняя: 4.3 (3 галасоў)
Вы — нібы здані прада мною далёкіх прадзедаў маіх, з іх невыказнаю тугою, з глухой жальбой і болем іх. О камяні! — нямыя жорны імхом парослай цішыні, няўжо і дух іх непакорны у вас, у чэрствых, не пранік? Няўжо гарачаю падковай конь Каліноўскага парой з вас больш не высеча барвовы агонь?.. Няўжо ваш лёс — спакой? О камяні! Якая сіла і хто вас можа абудзіць? Вы — як пагаслыя свяцілы... Няўжо павек вам не свяціць?..Air Jordan Sneaker


Сярэдняя: 4.9 (7 галасоў)
Мазалёвая, з крываточынай, і не сынава, і не доччына, паўсядзённаю, усяўладнаю, як жыццё-быццё, безагляднаю, мова родная, Богу годная, уваскрэсні, прашу, НАРОДНАЮ, каб вясна мая ачмурэлая, як пялёстачак, белым-белая, засвяцілася, усміхнулася, жылкай кожнаю адгукнулася: добрым — шчырасцю, шчырым — шчодрасцю, шчодрым — міласцю, мілым — роднасцю, родным — дзейнасцю, дзейсным — вернасцю, верным — мірам і вечнай еднасцю.NEW BALANCE


Я