Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Чалавеку

Сярэдняя: 4.8 (6 галасоў)

Калі песня не грэе
У мароз і завею, —
Дык нашто твая песня!
Калі рукі ніколі
He зналі мазоляў, —
Для чаго твае рукі!
Калі сэрца не плача,
Як бязногага ўбачыш, —
To не сэрца, а камень!
Калі вечна на ўзмежку,
Без агню і ўсмешкі, —
Дык нашто і жыццё!