Быць можа, ва ўсім вінаваты прагрэс?
А можа, то выхадкі д’яблавы спрэс?
Да войнаў у лёсе зямлі дадалася,
бы гром сярод яснага неба, – АЭС.
АЭС, радыяцыя, ноч і вясна…
Вясна тая чорная, а не красна.
У сэрца прыроды і ў душы людзей
ўвайшла радыяцыя – злыдзень яна.
І вецер-забойца нясецца туды
атручваць каб вёскі, лясы, гарады,
і ўсіх без разбору – дарослых, дзяцей
атручвае вецер той – сімвал бяды.
Чарнобыль, Чарнобыль, -- о, чорная быль!
Паўсюль цішыня адчужэння і пыл,
і бруднаю стала навекі рака,
і стала нашмат больш дачасных магіл…
Чарнобыль, Чарнобыль, -- о, чорная быль!