Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Апошнія водгукі

Вашыя сябры тут!

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Чароўна мая пані

Сярэдняя: 5 (92 галасоў)

Таемна мару я тваіх салодкіх вуснаў датыкнуцца,
Якія руж пялёсткаў дзіўней і ярчэй.
Далонню твару любага і мілага крануцца,
Які шаўкоў персідскіх гладчэй і бялей.

Тваім дзівосным станам я замілаваны,
Зачараваны дыяментамі вачэй,
У глыбіню блакіту іх запалаваны,
Нябесных зор начных яны ярчэй.

Чароўна мая пані, любая кахана,
Ты як анёл, які сышоў з нябёс.
Ты і сама мне небам даравана,
Відаць, як дар, цябе мне Бог прынёс.

Тваю душу, тваю ласкавую пяшчоту,
Твой дзіўны позірк, подых твой,
Я не змяню ні на ніякую красоту.
Як можна? Ты – анёлак мой.

Мае пачуцці да цябе, бы чыстая крыніца,
Якая бьецца з самай глыбіні.
Каханнем да цябе дазволь мне наталіцца,
Маіх сардэчных мар не падмані.

Чароўна мая пані, любая кахана,
Замілаваны я табой адной,
Адна ты толькі для мяне жаданна,
І толькі ты для сэрца супакой.



Чароўны верш!

Чароўны верш!

Вельмi рамантычны верш.

Вельмi рамантычны верш.

Верш, пранiзаны пачуццямi.

Верш, пранiзаны пачуццямi.