Чароўныя саначкі...
************************************
Палічу ўсе спатканні і ростані,
Апрануся ў квяцісты паркаль
І халодныя водгукі восені
Пазбіраю на зорны крышталь.
Я паклічу чароўныя саначкі,
Ясны месяц у іх запрагу,
Паімчу Млечным Шляхам да мамачкі
Гэтак хутка, як толькі магу.
Там, дзе хмары начуюць сцюдзёныя,
Вецер злосны трасе барадой,
Дзе губляюцца справы штодзённыя
І пануе спрадвечны спакой,
Я сустрэну пяшчоту адзіную,
Што ніколі не здрадзіла мне.
...Абдымаўся ядловец з калінаю,
Ну а я з сваёй мамкай у сне...
17.11 - 2015г.