Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

”Час раскідваць каменні, і Час збіраць каменні”

Сярэдняя: 2.7 (14 галасоў)

Ваўтузня вакол мяне нейкіх "свядомых літаратараў",невядомых мне,бо яны пад мянушкамі,прынудзіла напісаць наступны верш.

”Час раскідваць каменні, і Час збіраць каменні”
(Экклезіаст, гл.3.,ст.5.)

Толькі сядзеш
небудзь дзе ля хаты,
каб пасмЫсліць,
пра ГалоЎнае…
Тут жа пруцца дуркаватыя.
І каб адзін…
Дык не – калонамі !

Кожны ж з іх,
шчэ ўчора – Геній !
Літаратуры беларускай – Гордасць !
ПанасабірАлі дзесь каменняў
і – раскідваць папрыпЁрліся…

Людзі !
Я ж сабе сяжу,
каля хаты,з цыгарэткаю…
Вершы пра жыццё пішу,
без якіх “санетаў” там…

У часопіс не нясусь,
і ня лезу ў “класікі”,
ці да Чаргінца ў “Саюз” –
трэба мне напАсць гэта?

Я ж пішу, як і жыву,
што пабачу – то абмыслю,
па дзеравенскі,
без навук,
але,
з думкамі карыснымі…

Мне цікава, як жыве
мой сусед з суседкаю,
а не як у Куршавелі
алігархі “ездзяюць”…

Мяне турбОціць “інтарэс” –
што ТУТ будзе з цЭнамі,
а не якіясьці, ТАМ, дзесь,
крызысы з канцэрнамі…

Чаму, напрыклад, “аскафен”,
беларускі, з “анальгінам” –
“не бярэ” … Такі вось хрэн,
і шукаем – з Украіны…

Шакаладку з’есьці каб…
Дык – не з “Камунаркі” !
Бульбу завязлі на склад –
аж амерыканскую !

Хоць ты вочы завяжЫ !
Усюды – недарЭчнасць !
Праўду,
ўгОлас,
не скажы –
ТУТачкі ж знявечаць…

Вось і пішу я вершы так,
каб бАчылась бязглУздзіца.
Месцячковы я прастак,
а Родны Кут наш – гУбіцца…

Вось і пішу я,
ад душЫ,
каб адбыліся на Краіне
змены.
А сама-
пананАзваныя “геніі”,
давай “каменнямі”
мяне глушыць…

Калі сабраў раскІданае,
дурань,
нясі да “кучы”,
да “будоўлі”.
Няма у “геніяў” Культуры…
Таму і Літаратура сёння –
хворая…

Вучыў жа нас Экклезіаст
збіраць,
а не раскідываць “каменні”…
Бо, потым
доўга прыйдзецца збіраць –
і нам,
і дзецям,
і наступным пакаленням…
*+*
11 красавіка 2013 г.
**( небудзь дзе ля - где-нибудь около; пасмЫсліць(жарг.)-подумать; кожны – каждый; шчэ ўчора – ещё вчера; дзесь – где-то; раскідваць – разбрасывать; вершы пра жыццё – стихи про жизнь; часопіс – журнал; ці да Чаргінца ў “Саюз” – руководитель Союза писателей Беларуси.Назначен шуриком; трэба мне напасць гэта – нужна мне эта напасть; што пабачу, то абмыслю – что увижу,то обдумаю; але,з думкамі карыснымі – но,с мыслями полезными; цікава – интересно; турбОціць – волнует; якіясьці – какие-то; чаму, напрыклад – почему,например; шукаем – ищем; “Камунарка” – Минская фабрика конфет; недарЭчнасць – нелепость; знявечаць – искалечат; каб бАчылась бязглУздзіца – чтобы видна была глупость; гУбіцца – уничтожаецца; каб адбыліся змены – чтобы произошли в Стране изменения; сёння – сегодня; хворая – больна; раскідваем “каменні” – разбрасываем важное).



Калі сабраў

Калі сабраў раскІданае,
дурань,
нясі да “кучы”

- ну кучы ТЫ тут наваліў, пляткар ванючы.

я ж табе казаў: - Ты

я ж табе казаў: - Ты глядзі,ад нянавісці да Буйніцкага ў сваёй нікчэмістасці, ты калісьці сліной уласнай захлынешся. Пакінь "працу" гэту.начальцтвам табе даручаную.
Ідзі зерне сеяць,ці бульбу,а то ўжо бульбу з Амерыкі на Беларусь возім,бо "службовых" лайдакоў,такіх як ты - болей чымсьці сялян.