Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

ЧДУ*

Сярэдняя: 5 (5 галасоў)

Чытаю «раёнку» — сляза на вачах
Ад гэтай пачварнай абрэвіятуры.
Плятуцца ў артыкуле словы панура,
Што ўсіх паратуе і вылечыць час.

Чарнобыльскім горам азмрочаны край,
Узровень часовы, таму дапушчальны,
Змірыліся, нібыта ён даравальны,
А смерць і нядужасць дарма дакараць.

Усё дапушчальна, калі дапускаем:
Разбой і нікчэмнасць, убоства і хлуд.
I горбіцца зябка пад доляю люд,
I ходзіць між намі не мечаны Каін.

На колькі пакутных разлічаны год
Часовасць жыцця і часовасць хваробы?
Здаля пагражае часовасць народу,
Гісторыя помніць і гэткі зыход.

Нахабна запоўнілі лёсаў прасцяг
Атрутныя думкі, атрутныя словы.
Бяда, што і сёння ад крэслаў часовых
Залежыць заўсёднасць зямлі і жыцця.

* ЧДУ - часова дапушчальны ўзровень радыяцыі.



У тым, што такое у нас

У тым, што такое у нас адбылося,
І сёння такое існуе вакол,
Здаецца прычына такая - «Авось я»,
А я вось не ведаю, што б я знайшоў.

Куды адсяляць нам палову краіны?
І жыць небясьпечна! Дакладна і так.
На што ж нам пакласьці і сродкі і сілы?
«Авось» - з каранямі дакладна ірваць!