Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Чужына мне плечы муліць...

Сярэдняя: 2.8 (9 галасоў)
Чужына мне плечы муліць, У цуглях, зь лейцамі вядзе, Як матуля не прытуліць, Па-бацькоўскі не ўздыме, На Чужыне нагам колка, Каляінамі хада, Запляла гады вяроўкай, Маладосьці не аддасьць! Плывуць хмары ды аблокі, Золка, ранка не відаць, Дзе калісьці я галёкаў, Дбаў, рупіў каля жыцьця… Чужына мне карак коліць, Цуглей, лейцамі трымціць, Зорка шэпча з-за аблокаў: ,,Ськінь іх ковы ды бяжы… Сьвет не блізкі, не далёкі Зачакаўся ля мяжы, Дзе не зоркі, не сузор’і, Дзе курганы ды крыжы,, … Адцураючы замовы, Рукі цупкія цягну, Да каханьня, да любові, Што жыцьця ніткі прадуць, Дзе бясконцае - бясконца, Дзе за холадам цяпло, Дзе за хмарай гляне сонце, Гляне шчасьце за бядой. -04.11.17. Jordan XII Slide


Прыгожа!!! Як раз на чужыне

Прыгожа!!! Як раз на чужыне сама, таму вельмі кранае верш...