Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Чытанка для малечы "Па вершыку - штовечар". Тата, паеш!

Сярэдняя: 5 (1 голас)
Доча-дачушка грушу прынесла. "Тата, паеш!" Тата, седзячы ў крэсле, ўзяў, укусіў— ну і груша! СмачнАя! Побач малая слінку глынае. Потым другую грушу прыносіць. "Тата, паеш!"— і слязінка на носе. Здзіўлены бацька зноў у дачушкі грушу бярэ: "Ты мая клапатушка..." "Трушчыць" і хваліць мядвяную грушу і гаспадыньку малую— Танюшу. Тая ж глядзіць— не з усмешкай— з адчаем... Потым чарговую грушу ўручае: "Тата, паеш!!!" "Божа! Што гэта— з дочкай?" "Тата, паеш мне яе на кусочкі!". Nike Shox TLX 0018