Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Чытанка для малечы "Па вершыку штовечар" — "Вучанiца"

Сярэдняя: 3.2 (5 галасоў)

Бабуля ўнуку дагаджала —
у школу нават з iм гуляла:
як семкі, "шчоўкала" задачкі,
пакуль "настаўнік" чмякаў жвачкай,
пасля пісала сачыненні
і напявала песню з "пення".
Чарціла нешта, малявала,
каб "зарабіць паболей балаў".
І нават контурныя карты
штрыхоўкай чыркала упарта.
Яе ж "вучыцель-вучанятка"
лагодна ставіў ёй дзявяткі
і частаваў смачнЫм пячэннем —
"за перамогi ў навучэннi".

Бабуля толькі праз паўгода
ўцямiла: "кнопік" ейны — шкода.
Хоць і гаворыў: "Веды — сіла!",
ды насамрэч яна рабіла
за вынаходлівага Ваню...

яго
дамашнія
заданні.

7.12.2014