Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

CВЯТЛО МАЛАДЗіКА

Сярэдняя: 5 (259 галасоў)
Ночка чыстым аксамітам Лес зімовы засцілае. Шлях да зорак, менавіта, Маладзенькі месяц знае. Малады і вельмі тонкі, Зноў хаваецца за хмары. і звініць марозам звонкім, Льецца цемра на абшары. Прамень жоўты, да зямелькі, З неба адзінотай ззяе. і пляце зіма кудзельку, У забытым светам краі. Air Jordan VII 7.5 Ture Flight


З улікам памылак пры

З улікам памылак пры публікаванні верша мадэратарам, даводжу да вашай ўвагі верш "Маленькі народ" у першапачатковым выглядзе:
МАЛЕНЬКI НАРОД

Не гнявiся, Божа!
Мы - народ маленькi!
Хто нам дапаможа
Выйсцi iз калейкi?

Моўчкi робiм справу,
Лiпкi пот сцiраем.
I тваю выяву
У хмарах выглядаем.

Дождж iдзе - нам у радасць,
Стылы снег – смяёмся.
Старых хатак святасць
Сцiплае знаёмства.

Ганьбяць нас чужыя
I хваробы косяць,
Лепшых у дамавiну
I iмя не спросяць.

Уначы ваконца
Свецiць зоркай марнай,
I над намi сонца
Будзе грэць задарма.

Не гнявiся, Божа!
За рудыя вусы.
Хто нам дапаможа?
Маўчаць беларусы.

19.06.2012 Сяргей Брандт

ВЕЛЬМI ДУШЭУНА

вельмi душэуна