Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

ДА КАХАНАЙ.

Сярэдняя: 4 (8 галасоў)

Цягнуся да цябе сваім Сусьветам…
ПульсУе лавай кроў у скрОнях,
вулкан пачуццяў
зАраз рЫне!
І вогненны пратуберанец
з сэрца рвецца,
каб ужаліць!
Чаму цябе гэта пужае?
Каханне не бывае
раўнадушна-роўным,
як Мора Мёртвае, на ІзраІле…

Цягнуся да цябе цудоўным Мірам…
Тут – эльфы ў лЕсе…
і наяды ў рЭчцы…
і Вакх
ў абдымачках з Сатырам…
І гэта – назаўждЫ,
не толькі Сёння,бо Мір Кахання – плённЫ!
Чаму ж з мяне ты робіш зомбі…
Каханне не бывае недарэчным,
як камяністая пустЭчча Гобі…

Цягнуся да цябе адным ІмгнЕннем…
ІмгнЕнне – непаўтОрнае,
нікОлі!
Каханне не заменіш іншым нЕчым,
згубіўшы –
будзеш з невынОснай боллю,
жыццё калечыць у самОте!
Кахаю так,
што рвуцца нервы…
Чаму няма Імгненню – Веры?
Каханне, любая,
бывае толькі Вечным,
як думка,
што не мае формы плОці…

25 красавіка 2013 г. Увечары, жонцы маёй, Лялячцы…

**( цягнуся – тянусь; сваім Сусьветам – своей Вселенной;пульсУе – пульсипует; у скрОнях – в висках; пачуццяў – чувств; зАраз рЫне – сейчас ринется; пужае – пугает;Каханне – Любовь; цудоўным – чудесным; назаўждЫ – навсегда; плённЫ –плодовитый; недарэч-ным – бессмысленным; ІмгнЕннем – Мгновением; непаўтОрнае
нікОлі – никогда неповторимо; іншым нЕчым – непонятно чем иным; згубіўшы – потеряв; з невынОснай боллю – с невыносимой болью; у самОте – в тоске; Думка – Мысль; што не мае форм і плОці – что не имеет формы плоти).



Ой, лІтарку згубіў, трэба

Ой, лІтарку згубіў, трэба чытаць так:
Цягнуся да цябе цудоўным Мірам…
а сам сяджу ў абдымачках з Сартырам…