Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Да родных берагоў свае Радзімы

Сярэдняя: 4.4 (18 галасоў)
(вёсцы Залацеева, што на Зэльвеншчыне) Да родных берагоў свае Радзімы Плыву я праз усё сваё жыццё - Да ліпы ля калодзежу, каліны, Што бацька пасадзіў, як адкрыццё. Да барвінкоў у гародчыку, да мяты, Да гушчару з півоняў, касачоў, Да жоўтай, у абдымках кветак, хаты, Што так заўжды хвалююць маю кроў. Да плоту, што ў святло пафарбаваны, Вясновым дзьмухаўцом жаўціць здалёк. Да той зямлі, якой навек аддана, Якую з нараджэннем даў мне Бог. Плыву і буду плыць да той хвіліны, Пакуль нясе няўрымслівая плынь, Затым вясло аддам дачцэ и сыну І палячу да зорак удалячынь. © Copyright: Людмила Воронова Супрун, 2018 Свидетельство о публикации №118092804786SNEAKERS