Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Да вечнасьці

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)
ДА ВЕЧНАСЬЦІ Я сыйду ў далёкую краіну, Ў невядомы свет, краіну мрой. Цяжар спраў нашчадкам я пакіну, Каб нырнуць у вечнасці спакой. І адтуль я буду назіраці, Толькі гэта будзе клопат мой, Пры кані як спіну гне араты І як рунь ўздымаецца вясной. Як сачацца рэкі сіняй змейкай І да іх між траў цурчыць ручай. Не скуе Ўладар работай нейкай, А спакойна скажа: “Назірай!” Паркалёвы луг з нябёс уквечу ― Хай палае зорнаю расой. Жартам пабуджу ў гняздзе малечу Каб узняць вясёлы свой настрой. Закалыша ветрык ў мяккіх травах. Так прыемна дыхаць палыном! Паляжу на шоўкавых атавах І яны мяне павабяць сном. Раскрылю як ветразь белы крылы, Паімчусь ў блакітавы прастор Да сусвету, што з касмічным пылам, Сонечнага зарыва і зор. NIKE SB