Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

свабода

***

Яшчэ не ацэнена

Адзінота. Адзінота.
Зноўку дзень мінуў самотна.
Стаў мінулым, знік, прайшоў…
Я нічога не знайшоў.
Не знайшоў ў натоўпе позірк зацікаўленых вачэй.
Не знайшоў тае, з кім мог бы гаварыць сярод начэй.
Не цікава... Не цікава.
Шэрым дахам небасхіл.
Стыне ў кубку мая кава,
І няма на пошук сіл.
Не хапае сіл i сродкаў.
Веры – і тае няма
Хутка закуюць ў калодкі,
Аддадуць вам задарма.
А пакуль свабоду маю –
Я далей шукаць пайду!
Покуль цябе не спаткаю
Ці замёртва не ўпаду!



Сярэдняя: 3.3 (3 галасоў)

Ходзіш на мітынгі, пратэстуеш,
Звяржэнне рэжыму ты патрабуеш,
Малюеш графіці, вешаеш расцяжкі,
Твой лёс у гэтым краю будзе цяжкім!

Праз цябе ніводзін мент ня спіць уночы,
Усё гадаюць - куды далей будзеш крочыць!
Ты адзін, а іх шмат, і баяцца цябе,
Бо МОЦ, як той брат казаў, насамрэч, у праўдзе!



Сярэдняя: 4.6 (13 галасоў)

Больш за трох не зьбірацца!
Гэта будзе пікет!
Шмат чаму атрымацца.
Выбуховы пакет.

Калі слухаюць болей -
Кандыдат за краты!
Вось «Народная воля».
Гэтак вырашыў «МЫ».

Ён мне дасць у «Еуропу»,
Калі буду далей.
А змаўчыш, будзе бокам -
Не збярэш і гасцей.

Гэта ж змова – дакладна!
Толькі што закрані...
Дынаміт пад уладу!
Вось яны – карані!

Абсалютна гнілыя
Тыя, хто пад нізом.
Гэны матам вось крые,
А таму – камяком.

Ну нашто сустракацца?
Разважаць, меркаваць,
Нават жонкі кранацца.
Падазрона і спаць.

Там у сне выпадкова,
Нечакана знайдуць
Тыя, хто ў непакоі,
Што невыканан суд.