Прывычка.
-Чаму з чарговым мужам развялася?
-А проста,па прывычцы,не зжылася!
***
Няшчасная любоў.
-Яе любіў я,больш нікога.
Але любоў была няшчаснай
-Што выйшла замуж за другога?
-Не,за мяне пайшла напрасна.
***
Жонкіны слёзы.
-А плачу я чаму –
Табе скажу сама.
-Я і без слёз тваіх пайму,
Што грошай у мяне такіх няма!
***
Тлусты.
-Цябе чым жонка корміць:
Такі ты тлусты,з вялікім брухам?
-Ага,яна накорміць!
Я пухну з галадухі.
***
Муж і жонка.
-Вось тут аб рыбах пачытай,
Маўчанню ў іх каб навучацца.
-Старонкі сам далей гартай:
Мо знойдзеш,як вадою пахмяляцца.