Дарэмна прывідным цяплом
Я абагрэць сябе імкнуся,
Дарма — не кружыць белы бусел
Над ілюзорнасці жытлом,
Сабе адцэжваю спакой,
Але з халоднай раўнавагі
He ўсходзіць рунь жыццёвай прагі.
I зноў вярнуся ў ветрабой.
He ашчаджаючы душу,
У цемрадзі сатку світанкі
I для шчаслівае буслянкі
Зычлівасць колам палажу.
Няхай пасля не будзе сіл
Здабыткам шчодрым наталіцца,
Затое не ў снах прысніцца
Крылаты, чысты небасхіл.