Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Даўно павыпаўзлі мы з нораў

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)
Даўно павыпаўзлі
                               мы з нораў,
А ў жылах тая ж грае кроў...
Мы кажам:
                   «звер», «звярыны нораў».
Ах, як мне крыўдна
                                  за звяроў!
Даўно ён знік,
                        дзікун той шэры,
Шліфуе нас гуманны век.
А звер жыве,
                       і будзіць звера
У чалавеку чалавек.
Дваццаты век.
                         Акселератаў
Нясе ў нябёсы НТР...
Яшчэ рывок, і ты —
                                   крылаты!
А звер жыве.
                      Жыве ўсё звер?!