Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Апошнія водгукі

Вашыя сябры тут!

Раiм наведаць

На сайте. Эффективные диеты для похудения.
Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Давай збяжым ад усіх людзей...

Сярэдняя: 5 (9 галасоў)

Давай збяжым ад усіх людзей
Не пакідаючы слядоў
Не будзем заўважаць падзей
І не лічыць чужых гадоў

Давай збяжым ад разважанняў
І ад карысных спадзяванак
Я прыкладу шмат намаганняў
З табой сустрэну новы ранак

Давай збяжым ад забабонаў
Адвечна тоячых сумневы
Не будзем бачыць забаронаў
На бруд не траціць свае нервы

Давай быць разам, разам ў думках
Я ў Парыжы, ты ў Пекіне
Быць разам нават без стасункаў
Якіх хачу ў любой хвіліне

Няхай далёка мы і часам
Не адчуваем блізкі подых
Таму, калі бываем разам
Хай святам будзе кожны дотык



ну i зноу гэты аутар

ну i зноу гэты аутар невядомы!!! такiя вершы цудоуныя пiша)