Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Давер

Сярэдняя: 5 (1 голас)
Давер Да сына, на службу, здалёку прыехала маці; Пытанні—адказы: Ну, як там у бацькавай хаце? А як тут, у часці, матуля паціху пытае. Ці кормяць хоць добра? Наогул, ці ежы хапае? Смяецца салдацік, ды сум у вачах прыхаваны, Бо ён, як лісточак, што з дрэва не ў час адарваны. Ты, мам, не хвалюйся. Я, бачыш, жывы і здаровы, Для вас фотаздымкі даўно ўжо на памяць гатовы. Хлапчына-дэсантнік глядзіць з фотакартак сур’ёзна. І радасна маці, і разам маркотна-трывожна, Бо дзеці для мамы заўжды незагойная рана. Каму ж гэта, сынку, выводзіш ты надпіс старанна? Ды я тут падумаў, навошта пісьмо. Разумееш: Да хаты хутчэй ты за пошту прыехаць паспееш… З надзеяй-даверам у вочы салдат пазірае: Каму перадаць фотакартку, сама, мусіць, знаеш? Ну, як тут не ведаць-- Усміхаецца ласкава маці-- Усе госцейкі бачылі, з кім быў на покуце ў хаце. Далоньку чыю ў руцэ сваёй грэў ты і песціў, То так і сказаў бы—аддай фотакартку нявесце. Ад слоў затрымцелі прыгожыя цёмныя вейкі І сам на сябе зазлаваў ён—як хлопчык маленькі. І зноў, бы ў дзяцінстве, яго супакойвала маці: Дасць Бог, і вяселле згуляем яшчэ ў нашай хаце. 1998 г. Adidas Shoes