Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Дняпроўскі боль

Сярэдняя: 4.7 (6 галасоў)

Як мантры адно: “Жыве вечна! Жыве!”
Шаптацьмем – з тым шэптам і згінем...
Па хвалях дняпроўскіх боль братні плыве,
Боль братні плыве супраць плыні.

Асьлеплены люд да сваёй барацьбы -
За троны, за землі – на мяса!
Склікаюць князі, каб у шале рабы
Кроў братнюю лілі і рады былі...

На лупалаўскай, костак поўнай зямлі
Заплакаў помнік Тарасу.



Не хватае словаў апісаць

Не хватае словаў апісаць годнасьць аўтара.