Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Апошнія водгукі

Вашыя сябры тут!

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

дом

Яшчэ не ацэнена

Дом

Для нас – новы дзень
І дзённая зорка першая
І дзённая зорка.

За лепшае падаецца драбнейшае,
апошняя зорка ранку – першаю
Дзённаю зоркай першаю,
Дзённаю зоркай.

Магчымы цуд – што не з намі,
ды й “не нашае гора найгоршае…”-
казала маці. Лячыла
дзіця, што пабілася.

І страшныя,
самыя страшныя
раны дзіцяці гаіліся.
А зорка сонцу дзівілася,
Зорка сонцу дзівілася.

Яснее.
Малая набрала вады – замарылася
Старая глядзела.
Дзяўчынка крыху нахілілася;
любіла
вось так па каменню, траве,
па зямлі, што любіла –
босая.

“У хату закінутая,
мілая сонцу
Краска…”

- Бабуля, да стайні пайду,
гляну там…Будзеш тут?

“ То так.

Хадзі
з Божай Ласкай.”

Унучка пайшла.

Зорка згасла.