Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Дождж

Сярэдняя: 5 (11 галасоў)
Дождж, пракраўшыся ў храм па карнізе, твар праявіць на белай сцяне. I царква, нібы вежа ў Пізе, нахіліўшыся, ў рэчку зірне. Дождж абмые, напоіць, загоіць — лісце, вербы і фрэскавы твар. Нібы неба пярэстае доіць — за вяроўкі цягае званар. Дождж стаіць ля царквы, як прыдзвернік, як ля хорама бедны сваяк, як ля храма разгублены вернік, што малітву не ўспомніць ніяк. Дождж пусціце ў ладанную прошчу! Ён стаміўся стаяць, грэшны дождж. Ён ляцеў, разбіваўся аб плошчу, уставаў, прадзіраўся праз хвошч. Дождж на звонніцу сеецца скупа, лёгкі, светлы, амаль што сухі. Расчыніце не дзверы, а купал — дождж жадае замольваць грахі! Дождж — ён марыў пра райскія кушчы, ды спагады людской не сустрэў і пайшоў у паганскія пушчы, дзе ён сам — бог для кветак і дрэў. Дождж...Air Foamposite One


Яки цуд!

Яки цуд!

Даўно-даўно меў шчасьце чуць

Даўно-даўно меў шчасьце чуць верш ад аўтара. Потым яшчэ некалькі разоў прасіў яго пачытаць. Для мяне, дык гэта адзін з найлепшых ягоных вершаў.

дзякуй!Моцна, цікава і, калі

дзякуй!Моцна, цікава і, калі можна так сказаць, крылата.Некалькі разоў перачатаўшы, зразумела, што верш аўтабіяграфічны.

Прыгожы, добры верш. Удалы.

Прыгожы, добры верш. Удалы. Янка