Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Дождж насцёбваў, біў у парасон...

Яшчэ не ацэнена
Дождж насцёбваў, біў у парасон, Што падатліва ад ветру гнуўся, Засякаў на мокрае крысо і да слоты бруднае імкнуўся. Ты пайшоў. А я не веру. Сон. Гэта сон, і хутка я прачнуся. Ты пайшоў і сэрцы ва ўнісон Больш не б’юцца – свет перавярнуўся. Словы – прыкрасць, вострае лязо. Розумам з адчаю б не крануцца. Ты пайшоў. А я не веру… Сон. Толькі сон. Ды сіл няма прачнуцца. Дождж захлістваў, рваў мой парасон. Роспач. Хоць бы ў ёй не захлынуцца. Ты пайшоў, каб не застацца зноў. Ты пайшоў… Каб болей не вярнуцца. Adidas POD Boost