Герояў і іх ззянне годнай славы
мы ўспамінаем па святочных днях…
а ў душах – зруйнаваныя заставы,
і горыч на разбэшчаных губах…
Іх будні – подзвіг, нашыя – распуста,
агнем граху спустошаны абшар…
Іх сцяг – любоў. А наш флажок – «капуста»,
што скрышана ў пажадлівасці вар…
Пабеда – гонар іх. Наш гонар – здрада.
Героі дня – хто здаўся злу ў палон…
Яны свінцовы слалі свой праклён
мундзірам…
Сёння д’ябал носіць «Prada»…