Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Апошнія водгукі

Вашыя сябры тут!

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

патрыятызм

Сярэдняя: 5 (3 галасоў)

Стагоддзямі наш край трымалі ў палоне,
Сціскалі ў кулаках, вялі за звонкім горанам,
Грымотай пранасілася гале?ча ў кожным доме,
А мова беларуская ляцела людскім стогнам.

І просты чалавек с упэўненасцю ў сэрцы
Пранёс чырвона-белы сцяг за пра?дзедаў, бацькоў,
Што кроў за іх пралілі, каб гледзячы ў люстэрка
Ён бачыў не смаркаты люд – свабодных змагароў!

А хто іх зараз помніць?… у іх ёсць свае клопаты:
Каму даляр купіць патрэбна, каму гаваруноў зняволіць,
Каму АЭС пабудаваць, каму маршыраваць, як робаты,
Бо моцы ім хапае, каб стагоддзе пераадолець…

Дратуе лысы зброд па вуліцах паміж “хрушчовак”,
Зліваецца ў адзіны колер – у дзяржаўна-шэра-сінім стыле…
У дварах збіраюцца пачвары ў некалькі тусовак,
А добрым, чыстым людзям нават пляскаць забаранілі.

Пад беларускімі нямоглымі нагамі няма падмурку,
Наша падлога – гэта косці, кроў, павага “усіх Іншых”,
Хто біўся за братоў, каханую і Бога… і ім няма рахунку,
А люд ганебна страціў волю, прыняўшы ўсіх лішніх…

Тулімся ў завуголлі, у самотнай адзіноце,
Ганьба, агіда прозвішча – рабоў Рабы-нашчадкі,
Галовы звесіўшы, сціскаючы свабоду слова ў роце,
Без Нас гісторыю стваралі, без Нас ідзе жыццё краіны-маткі!

26 кастрычніка 2011



Сярэдняя: 4.8 (4 галасоў)

Нерухомае стане рухомым,
Вельмі гучнае стане нямым
І памылкі старэйшых паўторым
І дазволім зрабіць іх усім.

Зменім ход гістарычных падзеяў,
Накіруем на правільны лад,
Апранем без прымусу адзенне,
Што жадалі насіць без загад.

Скінем камень што плечы згінае,
Падаруем свядомасць ўсім.
І кахаць будзе нас хто жадае,
І любіць будзе нас не адзін.

І без страху той вымавіць слова,
Хто калісьці быў тут нямым.
Нерухомае стане рухомым.
Адным словам – усё будзе сваім.