Дзе ты мілы начаваў, начаваў.
Ты мяне не абдымаў, абдымаў.
А падушкі я збівала, а падушкі я збівала
Цябе мілы выглядала. / 2 разы
Ты да мяне не прыйшоў, не прыйшоў.
А я дзверы на засоў, на засоў.
І пайшла на вечарынку, і пайшла на вечарынку.
Мяне другі хлопец кліча. / 2 разы
Пройгрыш.
Я музыку наняла, наняла.
Танцавала да рання, да рання.
Ўсю ночаньку гуляла, усю ночаньку гуляла.
Добрых хлопцаў выбірала. / 2 разы
Ты прыйшоў мяне кахаць, ой кахаць
Каб змагла я дараваць , дараваць.
Падарункі забірала, падарункі забірала
Цябе выгнала з двара / 2 разы
Пройгрыш.
У небе зорачка гарыць, ой гарыць.
Маё сэрданька не спіць, ой не спіць.
Апранула чаравічкі, апранула чаравічкі
На гулянку іду да рэчкі / 2 разы
Дзе ты мілы начаваў, начаваў.
Чаму мяне не абдымаў, абдымаў.
А падушкі я збівала, а падушкі я збівала
Цябе мілы выглядала. / 2 разы
Пройгрыш.
Ой, бядую я, бядую... Не са
Ой, бядую я, бядую...
Не са мной мілы начуе.
А чаму, а чаму
Я не вабная яму?
Здэцца, з пераду і з заду
Ўсё даведзена да ладу,
Каб кахаць мяне, кахаць,
А не з ляляй-гулькай спаць...
Мілы ўрэшце прывалокся.
Напякла патэльню сала
І падушкі паўзбівала...
Мілы ж есць і спаць адрокся...
Ой, бядую я, бядую...
Не са мной мілы начуе.
А чаму, а чаму
Я не вабная яму?..