Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Апошнія водгукі

Вашыя сябры тут!

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Дзед і Баба

Сярэдняя: 4.6 (120 галасоў)

Ехаў Дзедка на кірмаш,
3 ім на возе — Баба.
Конік з выгляду — дарма,
Ды цягнуў ён слаба:

Меў не болей двух гадоў,
Як суседзі кажуць.
Баба ж тая — сем пудоў,
Сама меней, важыць.

Пад узгорак або ў гразь —
Конь насілу возьме.
Стала Баба памагаць...
Седзячы на возе.

Што ж, каню другі гадок.
Дык яна — за білы
Ды нагамі у перадок
Пхне, як мае сілы.

— Кінь, дурная, бо зганю! —
Дзед тут Бабе кажа. —
Ты паможаш так каню,
Як хваробе кашаль.

— Ах ты, ёлупень стары! —
Баба Дзеда лае. —
Стой жа тут, хоць ты згары!
Мне бяда малая.

Потым — гоп яна з калёс,
Села ля дарогі,
А каня як чорт панёс, —
Дзе ўзяліся й ногі!

***
Ва ўстановах часам ёсць
Вось такія ж "бабы":
Здэцца, й робяць яны штось,
Але справы — слабы.

Ды такая не ўцячэ!
Скажам ёй нарэшце: —
Мо без вас было б лягчэй?
Паспрабуйце злезці!



крутая байка я её за 40 минут

крутая байка я её за 40 минут на паре выучил завтра рассказывать ну а так она очень жизненая;)

хорошая байка,очень жизненная

хорошая байка,очень жизненная

а можа не вучыць???

а можа не вучыць???

Нет!!!

Нет!!!

а можа не вучыць???

а можа не вучыць???

Добры Верш!

Добры Верш!

1925, а як да нашых дзён

1925, а як да нашых дзён падыходзіць! Мы тут 17 год час марнуем , а ўсяго толькі і трэба -Скажам ёй нарэшце: —
Мо без вас было б лягчэй?
Паспрабуйце злезці!

чайок

чайок

Басня

Басня класная!!!!!!!!!!!!!!!!!! всю жизнь её дикламирую!

Басня супер!!!!!!!!!!

Басня супер!!!!!!!!!!

Умница Крапива!!!

Умница Крапива!!!

Класный стих.А мне его

Класный стих.А мне его учить:((

Взаимна(((

Взаимна(((

Мне таксама,але ён вельмі

Мне таксама,але ён вельмі лёгка вучыцца!!!!