Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Апошнія водгукі

Вашыя сябры тут!

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

байкі

Сярэдняя: 4.6 (9 галасоў)

Вось нешта раз на птушкаферме
Індык, пад'еўшы добра зерня,
Пачаў між птушак выхваляцца:
— Са мной хто можа параўнацца?!

Ну гляньце, птушкі, на мяне!..
Ды крыллямі — як чыркане!
— Сваім я лёсам ганаруся,
Ну, што вы варты, куры, гусі?

Са мной вітаецца сам Бык,
Як стрэне дзе: «Здароў, Індык!»
Пастаўлю хвост — зайздросціць Пава,
А чуб, як макаўка, на славу.

Або калі закулдыячу —
Ад шчасця сам я ледзь не плачу.
I салавей, сябры мае,
Ніколітак не запяе.

Але тут Лыска не стрываў
I ў выхвалякі запытаў:
— Хацеў бы я, Індыча, знаць:
А ці умееш ты лятаць?
_________________________

Быць мастаком яшчэ не значыць
Хадзіць ды толькі кулдыячыць.



Сярэдняя: 4.8 (10 галасоў)

Здавалася, без дай прычыны
Леў запрасіў Асла на імяніны.
Асёл ад шчасця захмялеў.
Падумаць толькі! — Ён і Леў.
Здаецца ж, ён і не радня,
Па чыну, сіле — не раўня.
I раптам на табе: «Прыходзь на імяніны».
— А можа ацаніў ён розум мой, асліны
I буду там за тамаду?

Так... на ім вазілі там ваду.