Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Дзед і шчупак

Сярэдняя: 4.4 (26 галасоў)
Было неба то сіняе, то ружовае, А пад ім малая хатка рыбака… І было, як неба, возера шырокае, Шумела там заўсёды асака. А ў глыбокай тоні жыў шчупак сярэбраны З вострымі зубамі, хітры, як купец. Паляваў не раз за ім стары дзед з сеткамі, Толькі дарма муцячы возерную медзь. Часам ён засядзе за ракітай з вечара І накрыша зораў - залатых зярнят. Думае і цешыцца: на прыманку выплывеш, Зораў не паласаваць не уцерпіш, брат! Ды памалу дрэмле дзед стары над возерам. А ў глыбокай тоні слухае шчупак, Як над сонным берагам, ноччу заварожаны, Ціха барадаты захрапіць рыбак. Выплыве тады ён, серабрыста кружачы, Ціха так, каб хвалі соннай не збудзіць, І з-пад сетак сініх вуснамі сцюдзёнымі Пачынае зоры дзедавы лавіць. Перш ён зловіць Сітца, а пазней Мядзведзіцу, Вып'е сцежку зорную вясняных сноў, Выцягне з-пад сетак абаранку месяца І зноў, ціха кружачы, ападзе на дно. І як толькі сонца ў барадзе сівеючай Азалоціць першы серабрысты снег, І як толькі вецер раніцой за пазухай Шчакатаць мяккімі пальцамі пачне, - Дзед прачнецца спуджаны, паглядзіць на возера - Усе зоры выпіў, вылавіў шчупак... З гора замахае доўгімі рукамі, Быццам папярхнуўшыся мукой, вятрак. Ды пачне гразіць ён, ў сеткі ублытаўшыся, Ідучы дарогаю праз сенажаць… А кругом гамоняць кнігаўкі і чэпікі, Рассыпае вецер жвірам песню жаб. І здаецца дзеду, што смяецца возера, Ў сонцы расцвітаючы, як чырвоны мак, - Хіліцца, хахоча асака зялёная, Што яго, старога, ашукаў шчупак. Nike


Люблю родную мову и дачушку

Люблю родную мову и дачушку прывучаю, яна нарадзилася у Расии

вясёлы верш)

вясёлы верш)

Какой-то скучный стих(((

Какой-то скучный стих(((

Нет он очень

Нет он очень интересный,Рита,мне он понравился)))

Так. Вельмі цікавы асабліва

Так. Вельмі цікавы асабліва калі і год напісання мець на ўвазе.

вы есть вконтакте?

вы есть вконтакте?

рэгистрыраваўся, толькі,

рэгистрыраваўся, толькі, даўно, і не пад псеўданімам.
А хто такі кантактны следчы?