Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Дзед і Пава

Яшчэ не ацэнена

(байка)
Дзед на сайт знаёмств папаў-
Вось дык і палітра!
І не думаў, не чакаў,
(Усміхнуўся хітра)
Што такое цуда ёсць -
Прапановы «кавы»…
І, што ён жаданы госць
У прыгожай Павы.
У люстэрка паглядзеў,
Згладзіў валасіны,
Зыркнуў позіркам, як леў:
- Вось дык і часіны!
Піша Паве смс,
Добра, што не бачна,
Яго выдуманы фэйс
Так махлюе смачна.
Ён на картачцы чужой -
Хлопец зухаваты
Твар з вусамі, з барадой -
Любяць іх дзяўчаты,
Бо сур’ёзнась надае
Мужыку расліннасць.
Не брутальны без яе,
Да сумненняў схільны.
На дзядулеў смс
Пава адказала,
фота ў ліфчыку і без
у мэсэнджэр прыслала,
напісала дзеду свой
банкаўскі рахунак,
а пад ім: « Каханы мой!
Кінь на падарунак!
Кветкі можа й прыгажэй,
Але вянуць скора,
Брыліянты даражэй,
А вось так на мора
Грошай трошкі адкладу
І паедзем разам…»
Не адчуў дзядок бяду
Нюх падвёў, зараза!
Грошы дзедка перавёў.
Пава напісала
Дарагі мой! Будзь здароў!
Я б цябе кахала,
Але ты хітруеш штось,
Думаў за капейкі
Прадаецца прыгажосць
Маладзенькай дзеўкі?
- Калі мала? - Перарваў
дзед сваю каханку:
- Гэта ўсе, што адкладаў,
Мо пазычу ў Янкі?
- Не пішы мне больш сюды!
Я прыеду скора!
Не адчуў дзядок бяды.
З'ехала на мора.
Доўга дзед надзею грэў
І чакаў сустрэчы...
А вось з карткі хтось паспеў
Грошы зняць, дарэчы...
_____________________
- Што ж я вам скажу, дзяды!
Ёсць на свеце праўда -
Не жадайце маладых,
Каб не плакаць заўтра!