Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

дзень чарговы знік у нікуды.

Яшчэ не ацэнена

Дзень чарговы знік у нікуды.
Не спыніць,не дагнаць.
Паляцеў ён напэўна туды,
Нашы прадзеды дзе і дзяды.
Там у далёкай галактыцы
Спіралі закруцяцца вечнасці.
Не вылічыць нам у матэматыцы
Таямнічай сусЬвета бязмернасці.
Адгукнецца калісьці рэхам,
Ці блікам далёкай зоркі.
Са сваім першародным грэхам
Мы ляцім у той свет далёкі.
Не вядомы зваротны код.
Ніхто і нішто не вяртаецца,
І вось ужо Новы Год
На змену Старому сьпяшаецца.