Дзесьці хатка стаіць
Запарошана снегам.
Сэрца сумна шчыміць.
Думкі ў далечы белай.
Яны там, дзе лясы
Расступіліся полем,
Дзе прыроднай красы
Ды свабоды даволі.
Там калісьці мяне
Гадавала бабуля.
Ой, чаму ж зараз не,
Не кукуе зязюля?
Толькі шум ад бароў
На шнурах ды валоках
І быллё зноў ды зноў
Засмучае навокал.
Памяць хуткіх гадоў нам ад продкаў далася,
Каб святая любоў да зямлі не звялася.
Дык шануй, беражы свой радзімы куточак.
Ён заўжды для душы знойдзе шчыры кусочак.
Дзесьці хатка стаіць
Дзесьці хатка стаіць
ЗАЦЯРУШАНА снегам.