Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Апошнія водгукі

Вашыя сябры тут!

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Дзіцячы дом

Сярэдняя: 4.8 (6 галасоў)
                         1
— Вунь мама! Гэта мая мама! —
Дзяўчынка крыкнула з акна.
— Мая, мая, — наперабой
Дзяўчынкі, хлопчыкі крычалі. 
Я прабягала ўздоўж акон
I думала, што нейкі дзіўны
Дзіцячы сад...
Так блізка я ніколі не была
Перад судом дзіцячай адзіноты.

                          2
Душа дзіцячая не ведае падману.
Што мне сказаць на шчыры покліч:
— Ма-ма?!
Мне захацелася пайсці хутчэй,
У звычнае жыццё сваё забегчы.
Ды немагчыма ўзняць было вачэй,
Пабачыўшы іх дробненькія плечы,
На свет уладкаваных гараджан,
На свой уласны лёс,
Хоць не салодкі.
Я вінаватаю сябе адчула за ўсіх жанчын,
Нібыта гэта я...
Ёсць страшны суд дзіцячай адзіноты...


Дзякуй.

Вялiкi дзякуй за дзiуны верш, якi мае глыбокi cэнс...