Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Апошнія водгукі

Вашыя сябры тут!

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

дзеці

Сярэдняя: 4.8 (20 галасоў)

У халодным лістападзе
Абразаў дзядок сукі.
З ім ўнучак быў у садзе:
Яны з дзедам - дружбакі.

- Ты навошта абразаеш
Столькі голля з добрых дрэў?
Хіба дроў зусім не маеш
Ці на старасць звар’яцеў?

Разгубіўся дзед... Не зразу
На пытанне адказаў:
Бачыш, як смаркач абразіў!
Драбязя, а так падцяў!

- Я, саколік мой, знішчаю
Толькі хворыя сукі,
Маладзенькіх не чапаю,
Хай растуць ва ўсе бакі!

А з старых галін, унучак,
Больш нам яблыкаў не рваць.
Нат у кніжках зараз вучаць,
Як старое прыбіраць.

Вось цяпер сам будзеш ведаць,
Як хадзіць трэба ля дрэў.
- Дзед, а што табе абрэзаць,
Каб і ты памаладзеў?

Зноў збянтэжыўся старэнькі,
З паўхвіліны соп, маўчаў...
Потым буркнуў:
- От дурненькі!
Ды калі б я тое знаў,
Дык гадоў таму пятнаццаць
Знішчыў корань той ці сук!
А цяпер давай збірацца,
Змарнаваў настрой ты, унук!



Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Дачку ў садок жанчына апранала.
Пакуль сабрала – збеглі сем патоў…
Дзяўчо жалобна енчыла, спаўзала
І, сідзячы, была ва ўладзе сноў.

Такой бы любавацца маці ўпотай,
Але, на жаль, усё няма калі:
“Ўставай! Бо я спазнюся на работу!
Хутчэй! Завязвай шалік - і пайшлі!”

Адно і тое ж раніцай на тыдні:
Паспаць хвілінку – лічыцца - капрыз.
Малой збіранне тое так абрыдла,
Што з вечара задумала "сюрпрыз".

Шукае маці раніцай дачушку–
І бачыць - што такое? Што за жах?
Яна ляжыць у шапцы на падушцы,
А ногі – у калготах і штанах.

На ёй і паліто, і нават боты…
І… спіць… І так чакае – каб – хутчэй…
“А Божачкі! Дык сёння жа – субота!
Ну, давялі да ручкі ўжо дзяцей!"

Ды ім бы, яшчэ сонным, не збірацца
Зрання ў садок дзіцячы што ні дзень,
А дома сабе ўволю высыпацца,
Каб потым не блукалі, нібы цень...